06.03 былі падведзены вынікі тыдня беларускай мовы і літаратуры. За тыдзень былі праведзены многія мерапрыемствы. У аўторак праводзілася віктарына “Моўныя скарбы роднага краю” паміж вучнямі 5 і 6 класаў. Пераможцамі сталі вучні 5 класа. У сераду быў праведзены КВЗ “Аматары беларускай мовы” паміж вучнямі 7, 8, 9 класаў. Пераможцамі сталі вучні 8 класа.У чацвер праводзілася свая гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” паміж вучнямі 10-11 класаў. Пераможцы – вучні 11 класа. Таксама ў чацвер праводзіўся Фестываль беларускай песні. Трэцяе месца занялі вучні 10 і 9 класаў, другое месца – вучні 5 і 8 класаў, першае месца – вучні 11 і 6 класаў. У пятніцу праводзіўся конкурс інсцэніровак “Народны тэатр”. Удзельнікамі конкурсу былі вучні 5 – 11 класаў.Трэцяе месца занялі вучні 9 класа, другое месца – вучні 10 класа. Пераможцамі конкурсу сталі вучні 6 і 11 класаў.