24 лютага ў 12.00 у сталічным Доме літаратара адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу эсэ "Адрасы роднага слова", які праводзіўся па ініцыятыве часопіса “Роднае слова” і газеты “Літаратура і мастацтва” пры падтрымцы выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” і Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У іх ліку пашчасціла аказацца і вучаніцы 10 класа "Павіццеўскай сярэдняй школы" Брышцен Софіі. Пераможцаў чакала прэзентацыя выданняў – арганізатараў конкурсу, творчая сустрэча з вядомымі беларускамі пісьменнікамі, а таксама аўтограф-сесія.