Архив новостей - Повитьевский дс-СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2023

Нядзеля роднай мовы

З 20 па 25 лютага ў Павіццеўскай сярэдняй школе адбылося сапраўднае свята-Тыдзень роднай мовы. На працягу ўсяго часу вучні ўдзельнічалі ў акцыях "Памяняй веды на дзясятку", "Размаўляй са мной па-беларуску", " Любімае слова на матчынай мове". Акрамя гэтага, у школе праходзіў конкурс" Грані слова", падчас якога вучні прадстаўлялі з дапамогай візуалізацыі самабытную беларускую лексіку. У 7 класе былі праведзены спаборніцтвы" Свая гульня", падчас якіх вучні ўспаміналі святы беларусаў, іх прысмакі, адзенне, вядомых людзей нашай Радзімы, а таксама музычныя і мастацкія творы. Для вучняў 3-5 класаў праходзіў квэст" Роднае слова", які падрыхтавалі вучні 9 класа. Скончылася свята ўзнагароджаннем пераможцаў Тыдня.