РОДНАЯ МОВА
Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!
Васількамі, рамонкамі шэпча
У квяцістых, раздольных лугах.
Гулкім рэхам гамоніць у зарэччы,
Салаўінаю трэллю ў гаях.
То шчымліва, журботна галосіць,
То вясёлкай над борам плыве.
Так у госці ласкава запросіць,
Так бяседу гасцінна вядзе!
Хай жа іскрыцца сонцам вясеннім,
Спелым коласам нівы шуміць!
У карагодзе кружыць вясельным
Веру, мова мая – будзе жыць!
Мілагучная і ласкавая!
Не згубілася ў цемры вякоў.
Мой святы пасаг, мая спадчына –
Мова родная, мова бацькоў!
Лідзія Полазава
21 лютага ў нашай школе адзначалася Свята роднай мовы (з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы).
Была пастаўлена задача так арганізавацьсвята роднай мовы, каб да беларускасці ўгэты дзень дакрануўся кожны, адпершакласніка да дырэктара школы. Пагэтаму кожны настаўнік правёў інфармацыйную гадзіну “Беларуская мова – родная мова”, у час якой паведаміў вучням аб гісторыі абвяшчэння ў свеце Міжнароднага дня роднай мовы, расказаў пра ролю і значэнне беларускай мовы ў жыцці нашага грамадства.
А самі настаўнікі сада-школы напісалі Вялікую дыктоўку.
Вучні 9, 10 класаў адправіліся ў “Вандроўку па родным краі” ў форме гульні “Што? Дзе? Калі?, перамагла ў якой каманда “Павецюкі” (вучні 9 класа). А вучні 6 класа паўдзельнічалі ў мерапрыемстве “Мова родная, мова бацькоў”
Вучні сада-школы прынялі актыўны ўдзел у конкурсе ілюстрацый беларускіх прымавак, прыказак, фразеалагізмаў “Роднай мовы залацінкі”. На кожным вялікім перапынку ў фае школы дэманстраваліся мультыплікацыйныя фільмы “Будзьма беларусамі”, “Каму чорт дзетак калыша”, “Беларускія прыказкі” і іншыя.