Архив новостей - Павіццеўская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

21.02.22

"Дзень роднай мовы"

 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская  мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.

У дзень роднай мовы вучні першага класа вывучалі назвы адзення па-беларуску. Навучыліся гуляць у беларускую народную гульню “Грушку”

   

  

Неад'емная частка жыцця чалавека - родная мова. Мова - гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьвацца інфармацыяй, яна - своеасаблівае люстэрка жыцця і працы народа, яго грамадскага і культурнага развіцця.

Шануйце і любіце сваю родную мову!

  

У рамках правядзення Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў школьнай бібліятэцы для вучняў 4 класа прайшло мерапрыемства, агляд кніг “Сучасная беларуская дзіцячая літаратура”, а таксама арганізавана дзве выставы для вучняў 1-6 класаў “Беларускія пісьменнікі дзецям” і для 7-11 класаў “Сэрцам роднага слова краніся”.

  

  


Дзень роднай мовы ў дз/саду пачаўся з занятку на тэму "Беларускі народ". Гутарка была аб сімволіцы Беларусі, беларускім нацыянальным адзенні, арнаментах, народных рамёствах. падабацца гульня " Скажы па - беларуску". Яшчэ адна гульня на развіццё ўмення размаўляць на роднай мове "Паслухайце і паўторыце".