29 мая вучні 3-8 класаў адправіліся ў падарожжа ў Брэст. Спачатку была экскурсія ў Брэсцкай крэпасці, падчас якой вучні даведаліся шмат цікавага пра вайну, абарону Брэсцкай крэпасці. Пасля ўсе адправіліся ў адукацыйны цэнтр МНС, дзе навучыліся размаўляць з дыспетчарам, знаходзіць выхад з задымленага пакоя, разабраліся, як тушыць электрапрыборы, прайшлі інтэрактыўны тэст па цікавых тэмах. Дамоў вярталіся, напоўненыя станоўчымі эмоцыямі і добрым настроем.